Новости образования


Да 115-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага



Міхась Зарэцкі належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў – прадстаўнікоў так званай «рэпрэсаванай літаратуры». Яго творчасць была яркай з’явай беларускай літаратуры 20-30 гадоў ХХ стагоддзя, аднак пасля доўгі час заставалася малавядомай шырокаму колу чытачоў. Толькі ў канцы стагоддзя імя пісьменніка было вернута з небыцця.

Нарадзіўся Міхась Зарэцкі (сапраўднае прозвішча – Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) 20 лістапада 1901 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер гэта Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у сям’і вясковага дзяка. Дзіцячыя гады ён правёў у Зарэччы на Шклоўшчыне (назва гэтай вёскі пазней стала асновай для творчага псеўданіма). Вучыўся будучы пісьменнік спачатку ў Аршанскім духоўным вучылішчы, затым у Магілёўскай духоўнай семінарыі, якую, аднак, не закончыў. Працаваў перапісчыкам, царкоўным вартаўніком, пакуль у 1919 годзе не атрымаў пасаду настаўніка ў адной з вясковых школ на Магілёўшчыне, а пасля загадчыка валаснога аддзела народнай асветы. Затым былі амаль 7 гадоў службы камісарам у Чырвонай Арміі. У гэты ж час Міхась Зарэцкі вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і прымае актыўны ўдзел у грамадска-літаратурным руху. З’яўляецца членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Полымя», рэдактарам часопіса «Маладняк», працуе загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў Акадэміі навук Беларусі, актыўна выступае на пленумах і сходах пісьменнікаў.

У 1936 годзе Міхась Зарэцкі быў незаконна арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Пісьменніка не стала 29 кастрычніка 1937 года. У 1957  годзе ён быў пасмяротна рэабілітаваны.

Міхась Зарэцкі-пісьменнік заявіў пра сябе як аўтар апавяданняў. Яго найперш цікавілі падзеі рэвалюцыйнай рэчаіснасці, драматызм барацьбы старога і новага, жыццё на пераломе гісторыі, духоўны рост чалавека, які спазнаў радасць перамогі над неспрыяльнымі абставінамі і самім сабой («Бель», «Дзіўная», «Ворагі», «Кветка пажоўклая», «Ракавыя жаронцы», «Максімаліст», «Ой, ляцелі гусі...» і інш.). Лагічным працягам творчых пошукаў аўтара сталі аповесць «Голы звер», раманы «Сцежкі-дарожкі», «Крывічы» (незакончаны) і «Вязьмо». У рамане «Вязьмо» талент Зарэцкага знайшоў найбольш яркае ўвасабленне. Гэты твор – першае ў беларускай літаратуры мастацкае асэнсаванне працэсу калектывізацыі. Праз развіццё сюжэта, сістэму мастацкіх вобразаў, псіхалагічныя партрэты герояў пісьменнік паказвае глыбіню сацыяльных супярэчнасцей пачатку 30-х гадоў, трагедыю рассяляньвання вёскі, разбурэнне яе традыцыйных асноў, бытавых і духоўных. Таксама належаць пяру Зарэцкага п’есы («Сымон Карызна», «Ная» і інш.), нарысы («Падарожжа на Новую Зямлю» і інш.), літаратурна-крытычныя артыкулы , пераклады («Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусветнай вайны» Я. Гашака і інш.).

Творчасць Міхася Зарэцкага – надзвычай прыкметная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Пісьменнік-наватар, ён узбагаціў нашу літаратуру новымі ідэямі, вобразамі, істотна пашырыў жанрава-стылёвыя і выяўленчыя магчымасці беларускага мастацтва слова.

 

НІА



Онлайн-консультация лаборатории проблем воспитания личности



30 сентября 2016 года лаборатория проблем воспитания личности Национального института образования проводит онлайн-консультацию по теме «Управление профессиональным развитием педагогов в условиях профильного обучения».

Задать вопросы специалистам можно через гостевую книгу «Инфолиния» национального образовательного портала с 11:00 до 16:00.

 

НИО



З нагоды 95-годдзя Івана Мележа



Калі спытаць у жыхароў нашай краіны сярэдняга і маладога веку, якія творы беларускай літаратуры ім найбольш помняцца са школьнай праграмы, то многія ў ліку першых назавуць раман «Людзі на балоце» Івана Мележа, а Ганну Чарнушку, галоўную гераіню твора, – любімым жаночым літаратурным вобразам.

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921 – 9 жніўня 1976) пісаў апавяданні і аповесці, нарысы і эсэ, кінасцэнарыі і літаратурна-крытычныя артыкулы, аднак у гісторыю беларускай літаратуры і ў свядомасць чытачоў ён найперш увайшоў як аўтар «Палескай хронікі», па словах акадэміка Радзіма Гарэцкага, «праўдзівай эпапеі глыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных рубяжах суровага і трагічнага ХХ стагоддзя». Гэта трылогія, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», напоўнена непаўторнымі фарбамі палескага краю і незвычайным моўным каларытам, шматграннымі характарамі і вострымі сацыяльна-псіхалагічнымі канфліктамі.

Раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» былі адзначаны ў 1972 годзе вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй. У гэтым ж годзе Івану Мележу было нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі». Таксама творца з’яўляўся лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), быў узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі.

Не менш яркай старонкай беларускай культуры з’яўляюцца і ўвасабленні твораў Івана Мележа на тэатральнай сцэне і ў кінамастацтве. Спектаклі па раманах «Палескай хронікі» неаднаразова ставіліся ў сталічных і рэгіянальных тэатрах і на Беларускім тэлебачанні і радыё. Зараз на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы можна пабачыць пастаноўку «Людзі на балоце» ў рэжысёрскай інтэрпрэтацыі Аляксандра Гарцуева.

У 1982 і 1983 гадах знакаміты беларускі рэжысёр Віктар Тураў разам з калегам Дзмітрыем Зайцавым паставіў мастацкія кінафільмы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», на аснове якіх пазней быў створаны 8‑серыйны тэлефільм. За гэтую працу творчы калектыў у 1984 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Ганна Чарнушка і Васіль Дзяцел, Яўхім Глушак і Хадоська, Міканор і Апейка, Сарока і Нібыто-Ігнат… Думкі і ўчынкі герояў у часы «крутога пералому» звыклага ладу жыцця, людскіх лёсаў і псіхалогіі, іх радасць і гора, каханне і страты, мары і сумненні, па-майстэрску ўвасобленыя Мележам-мастаком і Мележам-філосафам, не пакідаюць абыякавымі чытачоў і ў наша ХХІ стагоддзе, бо дапамагаюць зразумець сябе ў кантэксце нацыянальным і агульначалавечым. Бо гэта класічная літаратура. Бо «Палеская хроніка» – сапраўдны шэдэўр беларускага мастацтва слова.

НІА



Анонс майскага нумара часопіса «Бярозка»



***

Напэўна, няма чалавека ў нашым літаратурным асяродку, які б не ведаў пра Анхелу Эспіносу Руіз. Гэта беларускамоўная іспанка. Тры гады таму яна пачала вучыць беларускую мову, два гады таму яе вершы надрукаваў часопіс «Маладосць», брат «Бярозкі». Сёння Анхела мае паэтычны зборнік, прыхільнікаў і, зразумела, крытыкаў. І, дарэчы, пачала вучыць ірландскую мову. Пра Анхелу не хочацца казаць банальнае. Таму лепей пра сябе распавядзе яна сама. За кубкам зялёнай гарбаты са смачным печывам…

— Ёсць такі стэрэатып, што андалусы вельмі пацешныя, экспрэсіўныя. «О, ты з Андалусіі, ну давай, жартуй!» Я інтраверт. Бацькі вельмі актыўна займаліся маёй сацыялізацыяй, каб я не была замкнёнай у сабе, каб умела размаўляць з людзьмі. У нас у Іспаніі, калі ты, напрыклад, стаіш у чарзе па хлеб і не падтрымліваеш гутарку бабулек, якія тут жа, у чарзе, то ты ці некультурны, ці неадэкват. Як гэта, бабулькі стараюцца, а ты ў навушніках, і іх не слухаеш. З намі жыла бабуля, таму ў мяне была пастаянная практыка.

Напэўна, ёсць акрамя мяне такія, хто, стоячы ў чарзе ў краме, пра сябе прагаворваюць: «Адзін батончык хлеба, калі ласка, адзін батончык хлеба, калі ласка», — а потым не могуць гэта вымавіць. Вось я такая. І мяне адпраўлялі ў краму, прымушалі казаць, што трэба, пыталіся: «Скажы мне, як ты папросіш?» Мая мама педагог і псіхолаг, таму ведала, што рабіць. Казала мне: «Слухай, трэба быць ветлівай да ўсіх. Не трэба сябраваць з усімі, але варта камунікаваць, бо гэта спатрэбіцца ў жыцці». Камунікацыі можна навучыцца, калі займацца. І калі акалічнасці прымушаюць вучыцца. Інтраверт-славіст у Іспаніі не выжыве.

Анхела пра сябе —  у «Гісторыі поспеху».

***

Як гэта важна – умець адмаўляцца ад таго, што табе зусім не патрэбна, і сказаць іншаму чалавеку «не». Напрыклад, сяброўка заве цябе на шпацыр, а ў цябе свае планы на вечар. Ці знаёмы ўгаворвае пакурыць, а ты катэгарычна супраць.  Ці суседка па парце мае звычку тузаць цябе ў час кантрольнай, каб ты ёй дапамагла, — не дае сканцэнтравацца на заданні і атрымаць найлепшую адзнаку. Прыкладаў, калі ёсць нагода сказаць «не», мноства, але чаму нам так складана гэта зрабіць?

Адказы — у «Псі-факторыі».

***

Спакон веку нарачанскае возера было сродкам існавання для тысяч рыбакоў. Усё змянілася са з’яўленнем закона 1932 года аб нацыяналізацыі рэк і азёр, які забараняў рыбны промысел. Беларускі паэт Максім Танк так засведчыў гэтую падзею: «Зімой 1934 г., пехатою вяртаючыся дадому з віленскага астрогу, з “Лукішак” <…> на адной з рыбацкіх хат я пабачыў загад польскага ўрада, які забараняў рыбакам лавіць рыбу ў Нарачы і ва ўсіх іншых азёрах, права на якія перадавалася арандатарам. Вясной і летам 1935 г., калі ўрад пачаў рэалізаваць свае планы, — на Нарачы падняўся бунт рыбакоў, які галосным рэхам пракаціўся па ўсіх азёрах Віленшчыны, Палесся і нават польскага Памор’я». Праз некаторы час Максім Танк амаль дакументальна асвяціў усе падзеі бунту ў сваёй паэме «Нарач».

Зацікаўлены гэтай тэмай Віталь Цвірка прыехаў у Заходнюю Беларусь, на возера Нарач, каб на свае вочы ўбачыць месцы, некалі насычаныя духам вызваленчай барацьбы. Тут ён стварыў цэлую серыю эцюдаў, якія дзякуючы маляўнічаму гучанню сталі самастойнымі творамі.

У рубрыцы «Я ведаю мастацтва» праекта «Я — мастак» — разбор «Паўстання рыбакоў на возеры Нарач» Віталя Цвіркі

***

Дарагі дружа!

Праміне колькі дзён — і ты ўжо не будзеш называцца школьнікам. Але часопіс для школьнікаў «Бярозка» будзе суправаджаць цябе і ў дарослым жыцці, як гэта было з многімі пакаленнямі адукаваных творчых грамадзян нашай краіны.

Віншум цябе з заканчэннем школы і жадаем самых светлых жыццёвых шляхоў.

«Бярозка» дорыць кожнаму выпускніку, які яе чытае, Трохкутнік Жаданняў. Запішы свае мары і планы на бліжэйшыя гады — усё, чаго хочацца дасягнуць. На запіс пакладзі галінку незабудкі, ландышу або чаромхі, фрагмент суквецця бэзу або цюльпанавы пялёстак, залатое сонейка дзьмухаўца або анемону-ветраніцу — сваю любімую кветачку.

Збяры таксама пажаданні ад аднакласнікаў і любімых настаўнікаў.

Складзі па лініях і напішы на тытуле, праз колькі гадоў ты хочаш адкрыць яго.

Няхай твае мары здзейсняцца!

НІА
па матэрыялах часопіса «Бярозка»



Международный конкурс литераторов «Першацвет»



В Беларуси проходит Международный конкурс литераторов «Першацвет», организованный Министерством информации Республики Беларусь, редакционно-издательским учреждением «Выдавецкі дом „Звязда“», издательским республиканским унитарным предприятием «Мастацкая літаратура».

Цели мероприятия:

  • реализация государственной политики в сфере издательской деятельности;
  • открытие новых авторов в литературе;
  • стимулирование профессионального и художественно-стилистического потенциала молодых авторов;
  • предоставление участникам конкурса возможности первой публикации;
  • популяризация книги и чтения в обществе.

 

В конкурсе могут участвовать граждане Республики Беларусь, а также иностранные граждане в возрасте от 18 до 30 лет.

Принимаются неопубликованные и не участвующие в иных мероприятиях поэтические и прозаические произведения, которые не публиковались ранее и не участвовали в других конкурсах. При оценивании экспертным советом будут учитываться литературное содержание, стилистическое и языковое мастерство, оригинальность образной системы произведения и грамотность.

Авторы десяти поэтических и десяти прозаических произведений, которые набрали наибольшее количество баллов, признаются победителями конкурса и награждаются дипломами. Произведения будут опубликованы в средствах массовой информации литературно-художественной тематики. Итоги конкурса будут подведены до 1 февраля 2017 года и освещены на официальных сайтах организаторов. Торжественное награждение победителей мероприятия состоится на Минской международной книжной выставке-ярмарке.

С Инструкцией о порядке проведения конкурса молодых литераторов «Першацвет» можно ознакомиться здесь.

 

НИО