Новости образования


Физика





Да 170-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Васільевіча Яльніцкага



Выдатны педагог, метадыст, асветнік Канстанцін Яльніцкі (1846–1917) паходзіў з Беларусі. У 1868 годзе ён скончыў Нежынскі ліцэй і амаль адразу пачаў працаваць выкладчыкам славеснасці ў Мазырскай гімназіі.

Пасля заканчэння ў 1872 годзе вышэйшых педагагічных курсаў выкладаў педагогіку ў жаночай гімназіі г. Омска. Быў ён і выкладчыкам славеснасці ў Сібірскай ваеннай гімназіі, a ў час летніх канікулаў кіраваў педагагічнымі курсамі для настаўнікаў пачатковых школ у шэрагу губерняў Расіі, у тым ліку ў Мінскай i Магілёўскай. У 1908 годзе вярнуўся на Беларусь, выкладаў у педагагічным класе Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча, а летам 1909 года быў кіраўніком педагагічных кур­саў у Мінску.

К. Яльніцкі з’яўляецца аўтарам навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў па педагогіцы, гісторыі педагогікі, па разнастайных аспектах пачатковага навучання, методыцы выкладання рускай мовы. Яго шматлікія артыкулы публікаваліся ў спецыялізаваных расійскіх часопісах і выходзілі асобнымі выданнямі (усяго больш за 400). Асноўныя метадычныя працы вучонага прысвечаны навучанню пісьму i чытанню, а таксама пытанням педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў, адукацыі жанчын, у тым ліку падрыхтоўкі ix да выкладчыцкай i педагагічнай дзейнасці. Найбольш вядомыя такія кнігі К. Яльніцкага, як «Я. А. Каменскі i яго педагагічныя ідэі» (1893), «Выхаванне i навучанне ў сям’і i школе» (1898), «Звычкі i ix значэнне ў выхаванні» (1899), «К. Д. Ушынскі» (1903), «Асновы пачатковага школьнага выхавання i навучання» (1904), «Курс дыдактыкі» (1909), «Агульная педагогіка» (1916). Працы К. Яльніцкага перавыдаваліся па некалькі разоў, а некаторыя з іх перакладзены на балгарскую мову. Яго падручнікамі шырока карысталіся ў навучальных установах Беларусі, пачынаючы з 1880-х гадоў. К. Яльніцкі таксама аўтар шэрагу цікавых кніг-успамінаў: «Сорак год настаўніцтва ў далёкай ускраіне» (1911), «З перажытага» (1912).

Педагагічная канцэпцыя Яльніцкага ў многім грунтуецца на праваслаўных каштоўнасцях. Ён адносіў рэлігію да найважнейшых сродкаў маральнага выхавання, а закон Божы лічыў неабходным прадметам школьнага курса.

Высока цаніў вучоны дасягненні рускай педагогікі і шырока прапагандаваў яе ідэі. Так, напрыклад, метадычныя рэкамендацыі К. Д. Ушынскага бачыў асноўным арыенцірам для настаўнікаў пачатковых школ. Ён падкрэсліваў, што настаўнік павінен з любоўю ставіцца да дзяцей, але не песціць ix, кіравацца ў сваёй дзейнасці веданнем i педагагічным тактам, з’яўляцца для вучняў узорам працавітасці, быць у пэўнай меры строгім, але справядлівым, не патураць капрызам дзяцей, a заўсёды праяўляць самавалоданне, і асуджаў любыя меры пакарання, якія прыніжаюць годнасць вучня.

К. Яльніцкі выказаў шэраг важных меркаванняў па пытаннях дыдактыкі, першапачатковага навучання грамаце, падрыхтоўкі народных настаўнікаў. У сваіх працах метадыст падкрэсліваў неабходнасць выхавання і самавыхавання у будучых настаўнікаў навыкаў самастойнага даследавання педагагічных праблем. Таксама ён лічыў, што народны настаўнік «павінен мець тыя станоўчыя якасці, без якіх яму немагчыма асвятляць жыццёвы шлях іншых»; што поспех настаўніка залежыць ад зацікаўленасці яго ў сваёй дзейнасці.

НІА



Лаборатория социокультурного образования



— Проведение научных исследований, связанных с научно-методическим обеспечением учебных предметов «История Беларуси», «Всемирная история», «Обществоведение», «Допризывная и медицинская подготовка», «Основы безопасности жизнедеятельности», включая разработку учебных программ и учебных и методических пособий для учреждений общего среднего образования; экспертизу рукописей и учебных и методических пособий для учреждений общего среднего образования; научно-организационное сопровождение исследовательской деятельности аспирантов; разработку электронных учебно-методических комплексов (справочные, интерактивные, контрольно-диагностические модули).

— Проведение конференций, тренингов, круглых столов, семинаров.

 

 

 

Филимонов Алексей Иванович
Ведущий научный сотрудник лаборатории социокультурного образования.
Кандидат исторических наук, доцент
 
Сфера научных интересов:

— проблемы использования исторических источников в образовательном процессе;
— методическое сопровождение образовательного процесса на уроках учебного предмета «Всемирная история»;
— история и историография Латинской Америки.

email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

тел.: + 375 17 229 19 21

Гомолко Сергей Николаевич
Научный сотрудник лаборатории социокультурного образования
 
Сфера научных интересов:

— методика обучения учебному предмету «Допризывная и медицинская подготовка»;
— проблемы научно-методического обеспечения учебного предмета «Допризывная и медицинская подготовка».

email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

тел.: + 375 17 229 19 85



Фестываль экалагічнага кіно «Планетарый»



З 6 па 11 лютага 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно «Планетарый». На ім будуць прадстаўлены фільмы з Беларусі, Францыі, ЗША, Швейцарыі, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі. Акрамя кінапаказаў на фестывалі будуць арганізаваны пляцоўкі для дыскусій і абмеркаванняў.

«Кіно – гэта заўсёды нагода для дыскусій. З дапамогай экалагічнага кіно мы хочам пагаварыць на тэмы, звязаныя з абаронай навакольнага асяроддзя, – дзеляцца арганізатары кінафестывалю. — Для фестывалю мы адабралі тыя кінастужкі, якія паказваюць не толькі праблемы, але і іх рашэнні. У фільмах распавядаецца пра людзей і іх натхняльныя гісторыі. Ад такіх прыкладаў сапраўды хочацца дзейнічаць».

Адкрые фестываль кінастужка «Поры года» («Les Saisons») стваральнікаў знакамітых дакументальных фільмаў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перрэна і Жака Клюзо. У ёй распавядаецца пра прыгажосць еўрапейскіх лясоў, унікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага ацалелага старадаўняга ляснога масіву.

У праграму фестывалю ўключаны наступныя стужкі і мерапрыемствы:

  • «Анёл Азуль» (рэж. Марсі Крават) – гэта не толькі фільм пра вядомага скульптара, але і спроба даведацца,  што адбываецца на дне мора, чаму каралы знікаюць, як мы звязаны з морам і інш.;
  • «Чалавек» (рэж. Ян Арцюс Бертран) – кінастужка, якая, магчыма, не адкажа на пытанне «Што робіць нас людзьмі?», але падштурхне да дыялогу на гэту тэму;
  • публічная лекцыя «Як правесці экапрыязнае мерапрыемства» – проста, зразумела і з гісторыямі з уласнай практыкі эксперт Цэнтра экалагічных рашэнняў раскажа пра тое, як правесці экапрыязнае мерапрыемства на любую тэму і атрымаць ад гэтага задавальненне;
  • «Экалагічнае кіно ў беларускім клімаце» – паказ кароткаметражных фільмаў ад беларускіх аўтараў і дыскусія;
  • праграма кароткаметражных фільмаў – самыя цікавыя стужкі на тэму аховы навакольнага асяроддзя з усяго свету.

 

Уваход на ўсе фільмы/сустрэчы вольны. Праграмы дэманструюцца на мовах арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы можна паглядзець на старонках кінафестывалю ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», Facebook.

 

НІА



Семинар «Особенности организации образовательного процесса по учебным предметам „Человек и мир“, „География“ в контексте реализации компетентностного подхода»



25 февраля 2016 года в Национальном институте образования пройдет семинар «Особенности организации образовательного процесса по учебным предметам „Человек и мир“, „География“ в контексте реализации компетентностного подхода».

К участию приглашаются заместители директоров учреждений общего среднего образования, учителя географии, специалисты системы дополнительного образования взрослых.

Программой семинара предусмотрены следующие вопросы для обсуждения:

  • Дидактические принципы, лежащие в основе структуры и содержания учебных программ по учебным предметам «Человек и мир» и «География».
  • Учебно-методические комплексы по учебным предметам «Человек и мир» и «География»: возможности компетентностного подхода.
  • Организационные формы реализации компетентностного подхода по учебным предметам «Человек и мир» и «География» в образовательном процессе.
  • Особенности образовательного процесса в контексте реализации компетентностного подхода и средства активизации познавательной деятельности учащихся при изучении учебных предметов «Человек и мир» и «География».

По итогам семинара участникам выдаются сертификаты.

Для участия в семинаре необходимо до 24 февраля 2016 года выслать заявку по приведенной в информационном письме форме на электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Более подробная информация о семинаре – в информационном письме.

НИО