Новости образования


Информация для педагогов: тематические семинары НИО, научно-практические конференции 2015 год





Да Дня беларускай навукі



Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Гэта прафесійнае свята супрацоўнікаў усіх навуковых галін, а таксама аспірантаў, студэнтаў, навучэнцаў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю.

Першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установай быў Інстытут беларускай культуры (скарочана Інбелкульт), заснаваны ў Мінску 30 студзеня 1922 года на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы БССР.

Узначаліў арганізацыю С. М. Некрашэвіч, затым яго на пасадзе старшыні змяніў У. М. Ігнатоўскі. Напачатку інстытут займаўся даследаваннямі толькі ў галіне гуманітарных навук: беларускае мовазнаўства і літаратура, гісторыя, этнаграфія, фальклор, мастацтва. Пазней пачалі арганізоўвацца іншыя секцыі: геаграфіі, права, педагогікі, медыка-ветырынарная, сацыяльна-эканамічная і інш. У 1924 годзе Інбелкульт набыў статус вышэйшай дзяржаўнай навуковай установы Беларусі. Праз тры гады яго структура была набліжана да акадэмічнай і ўключала два аддзелы: гуманітарных навук (пад кіраўніцтвам С. М. Некрашэвіча) і прыроды і гаспадаркі (пад кіраўніцтвам А. А. Смоліча). Пачала працаваць аспірантура.

13 кастрычніка 1928 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, першым прэзідэнтам якой стаў вядомы гісторык прафесар Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі. Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося 1 студзеня 1929 года. З самага пачатку свайго існавання яна як вядучы навуковы цэнтр вызначала эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё краіны.

Зараз Нацыянальная акадэмія навук Беларусі – гэта вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь. Яна ажыццяўляе каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ўсімі суб’ектамі навуковай дзейнасці, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай атрымання новых ведаў аб чалавеку, грамадстве, прыродзе і штучна створаных аб’ектах дзеля павелічэння навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу нашай краіны. Лік яе супрацоўнікаў складае звыш 18 тысяч чалавек, сярод якіх каля 5870 даследчыкаў, 482 дактары навук і 1822 кандыдаты навук, 247 прафесараў і 506 дацэнтаў.

З мэтай павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 2017 год аб’яўлены Годам навукі.

 

НІА



Онлайн-консультация лаборатории дошкольного образования



26 апреля 2016 года лаборатория дошкольного образования Национального института образования проводит онлайн-консультацию по теме «Ознакомление дошкольников от 4 до 5 лет с белорусскими народными промыслами».

Задать вопросы специалистам можно через гостевую книгу «Инфолиния» национального образовательного портала с 11:00 до 16:00.

НИО



Рекомендации по действиям в чрезвычайных и экстремальных ситуациях





Онлайн-консультация лаборатории специального образования



25 апреля 2016 года лаборатория специального образования Национального института образования проводит онлайн-консультацию по теме «Методика развития познавательной деятельности детей дошкольного возраста с нарушениями функций опорно-двигательного аппарата».

Задать вопросы специалистам можно через гостевую книгу «Инфолиния» национального образовательного портала с 11:00 до 16:00.

НИО