Новости образования


Что читаем летом



Чтение книг положительно влияет на развитие детей. Увеличивается их словарный запас, повышается грамотность, а в результате – успеваемость. Развиваются мышление и речь, улучшаются память и внимание.

В разделе представлены списки произведений художественной литературы и фольклора, рекомендуемые для чтения летом.

 

В разделе представлены списки литературы, рекомендуемой учащимся для чтения летом.

Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. II клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. III клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. IV клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. V клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. VI клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. VII клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. VIII клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам.  IX клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. X клас
Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам. XI клас



XVI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2016»



Адной са знакавых культурных падзей у Беларусі з’яўляецца Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна, які пройдзе сёлета 10–11 чэрвеня ўжо ў шаснаццаты раз.

Арганізатары свята – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі і Белтэлерадыёкампанія – ладзяць яго дзеля прапаганды роднай мовы ды папулярызацыі беларускіх кампазітараў і паэтаў, далучэння шырокай грамадскасці да нацыянальных каштоўнасцей культуры. Традыцыйна падчас фестывалю праходзіць Нацыянальны коркурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які адкрывае новыя яркія імёны.

У 2016 годзе фестываль «Маладзечна – 2016» будзе прысвечаны памяці народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. На ўрачыстым адкрыцці свята Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара, прадставіць праграму «Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна». На наступны дзень адбудзецца канцэрт Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна Маладзёжнага тэатра эстрады і паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага «Пясняр». Госці фестывалю змогуць пазнаёміцца з выставай, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння слыннага кіраўніка ансамбля «Песняры».

У праграме «Маладзечна – 2016»: канцэрт акадэмічнай музыкі «Бліскучыя меласферы беларускіх майстроў» і канцэрт песні «Цудоўныя музычныя фарбы ў родных кутках Бацькаўшчыны», падрыхтаваныя творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі; пляцоўка «Арт Старт» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў сучасных маладзёжных накірункаў; дыскатэка «Беларускія матывы» з удзелам вядомых ды-джэяў Беларусі; паэтычная гасцёўня «Красуй, Беларусь»; выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспубікі Беларусь «Вобразы мілыя роднага краю». На адкрытых пляцоўках можна будзе паглядзець канцэртную праграму творчых калектываў горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна «Фестывальная талака» і экспазіцыю дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў «Фестывальная сядзіба», а таксама прыняць удзел у «Мастацкім пленэры» або ў гульнях на пляцоўцы «Свет дзяцінства».

Завяршыцца XVI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016» канцэртам з удзелам зорак беларускай эстрады «Беларусь – крыніца натхнення».

Гасцінная Маладзечанская зямля і ўдзельнікі фестывалю запрашаюць усіх неабыякавых далучыцца да самабытнага свята беларускай песні і паэзіі.

НІА



Нескучная «НочьСНАукой»



22 апреля 2016 года с 19:00 до 23:00 в Центральной научной библиотеке НАН Беларуси в рамках городской акции «Библионочь‑2016» пройдет ряд научно-популярных мероприятий под общим названием «Ночь с наукой: человек и его мир».

Гости библиотеки получат возможность посетить лекцию о генетике человека и узнать об удивительных возможностях диагностики в настоящем и будущем, смогут постичь науку эффективного общения и развить эмоциональный интеллект на мастер-классах от ведущих специалистов в сфере медиации и психологии, принять участие в научно-популярных воркшопах, проверить свои знания в увлекательной викторине, запечатлеть себя и друзей в креативной «научной фотозоне» от проекта «Фонкартон». Библиофилы смогут увидеть уникальные издания из фондов отдела редких книг и рукописей и ознакомиться с новинками научно-популярной литературы от самых известных авторов современности.

Прекрасным дополнением к названным мероприятиям станут оригинальные музыкальные номера от ансамблей «Святки» и «Ариранг», а также потрясающее футуристическое неоновое шоу от театра «Элементаль».

НИО



Анонс жнівеньскага нумара часопіса «Маладосць»



Чалавек, для якога прозвішчы Гапееў, Зуёнак, Бураўкін, Чаропка, Сыс з’яўляюцца проста наборам літар, настолькі ж далёкі ад літаратуры, як я ад пасрэднасці. Мой невялічкі анонс не для дадзеных людзей. А для тых, хто, пабачыўшы вокладку жнівеньскага нумара «Маладосці», адразу схопіцца за сэрца, пасля ротам за паветра і будзе трымацца так, пакуль не прачытае ад першай старонкі да апошняй. Мой невялічкі анонс – пералічэнне вялікіх постацяў, якія апынуліся на гэтых старонках і надалі «Маладосці» сталасці і сапраўднай моцы, што час ад часу вельмі нам патрэбна.

Валерый Гапееў «Уцёкі» (урывак з ненапісанага рамана). Пры чытанні з галавы не сыходзіла думка: «Дзе ж Вы былі, Валерый Мікалаевіч, калі мне было васямнаццаць?» Хоць ведаю, правільна пастаўленае пытанне гучыць: «Дзе быў я? Чаму я не знайшоў своечасова гэтага аўтара?» Не знайшоў, але зараз магу дапамагчы знайсці іншым. Чытачы, не пужайцеся аб’ёму, калі ў вашых сэрцах засталася хоць кропля юнацтва, «Уцёкі» заставяць гэтую кроплю кіпець.

Узаемапрысвячэнні Генадзя Бураўкіна і Васіля Зуёнка. Усе людзі, чые імёны напісаны ў падручніках, здаюцца крыху нерэальнымі. Яны ў першую чаргу імёны, а толькі пасля людзі. Складана ўявіць, што яны таксама пілі-елі, вучыліся ў школах і ўніверсітэтах, мелі сяброў і каханых. А даведацца аб тым, што гэтыя «імёны» яшчэ і сябравалі між сабой, – гэта здзіўленне па-за межамі здзіўлення. Так, Генадзь Бураўкін і Васіль Зуёнак аказаліся звязанымі не толькі суседствам у падручніках ці міжаўтарскіх зборніках, але і ў жыцці. Наталля Заяц у артыкуле «Мы з Нямігі…» раскрывае, як моцна пераплецены творчыя і жыццёвыя шляхі вялікіх беларускіх паэтаў.

Вітаўт Чаропка «Літаратура не сродак заробку, а прызванне». Што можа быць цікавей за інтэрв’ю з вядомым гістарычным пісьменнікам? Розныя рэчы. Напрыклад, інтэрв’ю, адлюстраванае ў гісторыі. У далёкім 1995 годзе Вітаўту Кузьмічу задалі некалькі пытанняў, ён даў некалькі адказаў, і быццам бы на гэтым усё скончылася. Але гісторыя любіць паўтарацца. І вось тыя ж самыя пытанні былі адрасаваны таму ж самаму пісьменніку, вось толькі адказы змяніліся. Думаю, створанай інтрызе пазайздросцяць многія дэтэктывы.

Вітаўт Чаропка «Яго вялікасць паэт» (успаміны пра Анатоля Сыса). Ужо чую незадаволеныя галасы (але, напэўна, ёсць і звышзадаволеныя): «Яшчэ Чаропка?» Так. Толькі вось не зусім. Бо артыкул прысвечаны другому чалавеку. Таму, чыя постаць губляецца ў асабістай экстравагантнасці і чужым неразуменні. Таму, каго можна параўноўваць з іншымі, але немагчыма прыраўняць да іншых. Таму, хто быў адзін сярод натоўпу, але быў большы за натоўп. Таму, каго ў сваім вершы Васіль Дэбіш назваў «вужаптахам». Яго вялікасці паэту Анатолю Сысу.

Анатоль Сыс «Прадаўжэнне легенды». Сыса не стала ў 2005, але яго жыццё не скончылася. І, відаць, не скончыцца. У гэтым годзе была выдадзена кніга «Берагі майго юнацтва». Кніга, у якую ўвайшлі раней не надрукаваныя і да нядаўняга часу «спаленыя» творы Анатоля Ціханавіча. Максім Жалезінка падрабязна расказвае ў сваім артыкуле гісторыю гэтых твораў. Якія калісьці атрымалі цэтлік «першай няўдалай спробы», а сёння змянілі яго на «чароўны скарб».

На жаль, наклад «Берагоў майго юнацтва» склаў усяго 299 асобнікаў. На жаль, прозвішчы на вокладцы жнівеньскай «Маладосці» для большасці так і застануцца наборам літар. Але не для мяне і не для вас. Чытайце, жывіце і ведайце імёны, якія патрэбна ведаць, каб мець права называць сябе беларусам.

 

Дзмітрый Шулюк



Викторина «Первый шаг в профессию – 2017»



Факультет философии и социальных наук Белорусского государственного университета приглашает учеников, планирующих посвятить свое будущее работе с людьми, принять участие в викторине «Первый шаг в профессию – 2017». Мероприятие проводится с целью содействия профессиональной ориентации школьников в области специальностей факультета, а именно: психологии, социологии, социальной коммуникации и философии.

Викторина предусматривает выполнение участниками различных заданий по одной или нескольким специальностям и состоит из двух заочных этапов: онлайн-тестирование и написание эссе.

Мероприятие пройдет с 20 февраля по 1 апреля 2017 года. К участию в викторине приглашаются ученики 9–11 классов учреждений общего среднего образования Республики Беларусь.

Победители (первые три участника, показавшие наивысшие итоговые результаты за выполнение заданий по каждой из специальностей) получат дипломы и ценные призы. Результаты викторины и имена победителей будут опубликованы на сайте факультета философии и социальных наук БГУ 20 апреля 2017 года.

Подробнее с условиями участия и правилами проведения викторины можно ознакомиться здесь.

 

НИО