Новости образования


Уваход вольны: музеі Мінска запрашаюць



Штомесяц музеі горада Мінска ў пэўны дзень прапануюць сваім наведвальнікам бясплатна пазнаёміцца з экспазіцыяй. Вольны ўваход дзейнічае ў дзесяці ўстановах:

 

Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, в. Азярцо)

Установа адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў (адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі).

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выстаў музея для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – другая серада кожнага месяца.

 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва. У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за дваццаць сем тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету.

Наведванне пастаяннай экспазіцыі музея, выстаў з фондаў музея і некамерцыйных выстаў бясплатнае для ўсіх катэгорый грамадзян у апошнюю сераду кожнага месяца.

 

Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

У музеі можна пазнаёміцца з беларускай кінематаграфіяй, яе пачынальнікамі і этапамі развіцця айчыннай кінакультуры. Акрамя таго, працуе відэазал і кіназал, дзе можна ўбачыць лепшыя карціны айчыннай і замежнай класікі кіно.

Наведаць музей бясплатна можна ў апошні панядзелак месяца.

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Музей Якуба Коласа знаходзіцца ў доме, дзе жыў паэт з 1945 па 1956 год. Музейны фонд прадстаўляе асабістыя рэчы паэта, кнігі, фотаздымкі, рукапісы, мастацкія працы, якія раскрываюць вобраз Коласа і герояў яго твораў.

Бясплатны ўваход для адзіночных наведвальнікаў – апошні панядзелак кожнага месяца.

 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы  (вул. Я. Купалы, 4)

Адзін з самых старэйшых літаратурных музеяў Беларусі. У ім сабрана гістарычная спадчына Янкі Купалы, якая прадстаўлена асабістымі рэчамі, аўтографамі, пажыццёвымі выданнямі, фотаздымкамі і партрэтамі.

Кожны апошні панядзелак месяца ўваход для адзіночных наведвальнікаў бясплатны.

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі – каля 400 тысяч адзінак. У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць пяць філіялаў – Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей І з’езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.

Звяртаем увагу на тое, што, пачынаючы з красавіка 2017 года, дзень бясплатнага наведвання экспазіцый і некамерцыйных выстаў пераносіцца з апошняй серады месяца на першы панядзелак месяца.

 

Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. Азгура, 8)

Унікальнасць музея, прысвечанага жыццю і творчасці вялікага беларускага скульптара, заключаецца ў тым, што гэта адзіны манаграфічны музей Беларусі. Ён заснаваны на базе прыватнай майстэрні Заіра Азгура і Творчай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР.

Для наведвальнікаў уваход вольны ў кожную трэцюю сераду месяца.

 

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (пр. Пераможцаў, 8)

Музей з’яўляецца найбуйнейшым у Беларусі сховішчам рэліквій Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя вяртае ў ваенны час, не пакідаюць раўнадушнымі лісты салдат з фронту, дзіцячыя цацкі і прыватныя рэчы вязняў. Уражвае сваімі памерамі і ваенная тэхніка. Завяршэннем экскурсіі становіцца наведванне Залы Перамогі, дзе на сценах увекавечаны імёны герояў вайны.

Наведванне пастаяннай экспазіцыі музея кожны трэці аўторак месяца бясплатнае, фота і відэа аплачваюцца асобна.

 

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (зав. Музычны, 5)

У музеі прадстаўлены копіі і муляжы рукапісных хрысціянскіх зборнікаў песнапенняў, макет сцэны школьнага тэатра, гравюры і нотныя рукапісы. Сярод экспанатаў – партрэты В. Дуніна-Марцінкевіча і С. Манюшкі, макет дэкарацыі і эскізы да спектакля «Пінская шляхта», афішы і эскізы касцюмаў да оперы «Галька», копіі нотных рукапісаў С. Манюшкі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць да сябе матэрыялы, якія распавядаюць аб тэатральнай дзейнасці таленавітай прадстаўніцы вядомага беларускага магнацкага роду Радзівілаў Уршулі Радзівіл.

Бясплатны ўваход для індывідуальных наведвальнікаў – у першы панядзелак кожнага месяца.

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Экспазіцыя музея складаецца з дакументальнай і мемарыяльнай частак. Дакументальная падрабязна знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам П. Броўкі, з маляўнічымі краявідамі тых найпрыгажэйшых мясцін, дзе ён нарадзіўся і пабываў. Мемарыяльная частка – гэта бібліятэка і рабочы кабінет П. Броўкі – той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры жыцці паэта. Асабістая бібліятэка П. Броўкі захоўвае творы мастацкай літаратуры ад старажытнарымскіх часоў да 1980 года. Гэта кнігі замежных аўтараў у перакладзе на беларускую або рускую мову, беларуская і руская савецкая літаратура, класічная і пасляваенная літаратура.

Сярод экспанатаў – рукапісы і аўтографы П. Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў, машынапісныя варыянты кніг, лісты і паштоўкі, нотныя рукапісы на словы паэта. Цікавасць таксама выклікаюць карціны, падараваныя П. Броўку, графічныя аркушы з ілюстрацыямі да яго твораў.

Бясплатны дзень – першая серада месяца.

 

НІА



Русская литература





Музейна-педагагічны праект «Крочым у школу разам з Коласам»



Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту прыняць удзел у праекце «Крочым у школу разам з Коласам». Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць наведаць дзесяць спецыялізаваных заняткаў:

  • «Добры дзень, музей!»: знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей. Інтэрактыўная квэст-гульня «Таямніцы дома Песняра». Лялечны спектакль «Савось-распуснік».
  • «Творчая майстэрня»: лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа «Як кот звяроў напалохаў». Майстар-клас па вырабе свісцёлак з салёнага цеста.
  • «Ты ўмееш маляваць?!» (па тэхналогіі французскай майстэрні): стварэнне асацыятыўных малюнкаў паводле вершаў Якуба Коласа. Аўтарскае выкананне верша паэта з запісам на дыск з дапамогай мультымедыйнага комплексу.
  • «Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!»: з гісторыі з’яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.
  • «Сем Я»: роля сям’і ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я Якуба Коласа. Майстар-клас па сілуэтным выразанні.
  • «Тэатр бывае розным»: знаёмства з гісторыяй лялечных тэатраў. Занятак па сцэнічнаму майстэрству. Майстар-клас па вырабе папяровай лялькі. Лялечнае прадстаўленне «Рэпка» ў выкананні выхаванцаў праекта.
  • «Паэтычная майстэрня»: сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам. Гульня «Мы гуляем – рыфмы падбіраем».
  • «Творчая майстэрня»: з гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак. Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.
  • «Школа этыкету»: як паводзіць сябе ў музеі. Гульня-падарожжа «Этыкет-шоу».
  • Заключны занятак: падвядзенне вынікаў. Напісанне пажаданняў пяром Коласа.

Падчас заняткаў дашкольнікі і малодшыя школьнікі не толькі цікава і пазнавальна правядуць свой час, далучаючыся да спадчыны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, але і навучацца выказваць свае эмоцыі, кіраваць паводзінамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі педагогаў, наладжваць адносіны з іншымі дзецьмі і дарослымі. Таму ўдзел у праекце «Крочым у школу разам з Коласам» спрыяе яшчэ эмацыянальнай і псіхалагічнай падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе.

Удзел у праекце можна замовіць у экскурсійным аддзеле музея.

НІА
(па матэрыялах сайта
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага
музея Якуба Коласа)



Международный конкурс рисунков «FAI Young Artists Contest»



Международный конкурс рисунков «FAI Young Artists Contest» ежегодно проводится Международной федерацией авиационного спорта среди детей и молодежи от 7 до 18 лет. Организаторами мероприятия являются ОО «Белорусская федерация авиационного спорта», УО «Национальный центр художественного творчества детей и молодежи» Министерства образования Республики Беларусь и Минский аэроклуб ДОСААФ.

Цели и задачи конкурса:

  • поддержка одаренных детей и знакомство их с авиационными видами спорта;
  • укрепление международных связей;
  • формирование имиджа Республики Беларусь как страны, в которой развивается авиационный спорт;
  • привлечение внимания широкого круга граждан и организаций к развитию авиационного спорта, формирование у молодого поколения интереса и любви к авиации.

 

Тема конкурса в 2017 году – «Выше облаков». Работы принимаются c 10 января по 1 марта 2017 года.

Для участия в мероприятии приглашаются учащиеся следующих возрастных категорий:

  • 7–10 лет (день рождения между 01.01.2007–31.12.2010);
  • 11–14 лет (день рождения между 01.01.2003–31.12.2006);
  • 15–18 лет (день рождения между 01.01.1999–31.12.2002).

 

Работы на конкурс могут быть представлены учреждениями образования, общественными организациями и частными лицами. Индивидуальные участники отправляют только один рисунок. Каждое учреждение может представить на конкурс не более 15 работ.

Определение победителей и призеров пройдет в 3 этапа. Победители Ребята получат призы и дипломы I, II, III степени. Дополнительно жюри наградит специальными призами трех участников (по одной работе в каждой возрастной категории).

По результатам национального отбора работы победителей и призеров конкурса «FAI Young Artists Contest» в каждой возрастной категории (9 работ) будут направлены в штаб-квартиру FAI в г. Лозанна (Швейцария) для участия в международном финале состязания.

Подробнее с условиями проведения конкурса, требованиями к участникам, сроками проведения мероприятия можно ознакомиться здесь.

 

НИО



Тотальный белорусский диктант



21 февраля 2017 года в рамках проведения Недели белорусского языка и культуры, посвященной Международному дню родного языка, Белорусский государственный медицинский университет проведет Тотальный белорусский диктант. Благодаря акции желающие смогут проверить и усовершенствовать свои знания белорусского языка, а также выразить почтение родному языку. К учреждению высшего образования присоединятся Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка, Белорусский государственный экономический университет, Белорусско-Российский университет, Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации. Диктант начнется в 12:00.

Принять участие в мероприятии смогут в первую очередь студенты и преподаватели учреждений высшего образования, остальные желающие должны направить коллективную заявку на электронный адрес Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. акции.

Тексты для диктанта будут представлять собой отрывки из произведений белорусских писателей Янки Сипакова, Всеволода Кравченко, Алеся Жука. Читать будет Алесь Адамович Комаровский, современный белорусский поэт и писатель.

Варианты текстов диктанта получит каждое учреждение, которое подало заявку на участие. После жеребьевки будет объявлено название. Проверят работы назначенные для этого преподаватели каждого учреждения высшего образования. Итоги диктанта будут объявлены 24 февраля.

Все участники Тотального диктанта получат памятные сертификаты, а победители будут отмечены дипломами.

 

НИО
по материалам Белорусского государственного
медицинского университета