Новости образования


ДНЕВНИК АБИТУРИЕНТА: Технические инновации – настоящее белорусского образования



22 января 2016 года в Белорусском государственном университете информатики и радиоэлектроники открылся инженерно-образовательный центр «БГУИР – Huawei». Именно в этот день символическую красную ленту разрезали первый заместитель Министра образования Республики Беларусь В. Богуш, первый заместитель Министра связи и информатизации Республики Беларусь Д. Шедко, советник посла Китайской Народной Республики в Республике Беларусь по торгово-экономическим отношениям Лю Сюесонг, ректор БГУИР М. Батура и заместитель директора локального представительства Huawei Фу Хаоюй. Ведущий эксперт белорусского представительства Huawei Я. Алексеев и начальник Центра информатизации и инновационных разработок БГУИР С. Мигалевич разъяснили, как именно функционирует внедренная инфраструктура и в чем заключаются ее преимущества, а также наглядно продемонстрировали гостям мероприятия работу лаборатории.

По словам ректора БГУИР М. Батуры, белорусско-китайский центр – 38‑я лаборатория, открытая в учреждении совместно с IT-компаниями. В ближайшее время в рамках сотрудничества на обучение с помощью облачных технологий планируется перевести еще десять классов.

Для многих студентов виртуальный класс – только мечта, но учащиеся БГУИР уже могут пользоваться новыми технологиями: в начале февраля началась апробация центра «БГУИР – Huawei».

За стандартной дверью с табличкой «Инженерно-образовательный центр УО „БГУИР“ и ООО „Бел Хуавэй Технолоджис“» рабочее пространство компьютерного класса получило дизайнерское решение: хай-тековый стиль в определенной цветовой гамме, огромные буквы с логотипом компании Huawei. По словам начальника Центра информатизации и инновационных разработок БГУИР С. Мигалевича, китайские партнеры в своем профессиональном отношении к делу не ограничились только компьютерной модернизацией, поэтому даже стулья в кабинете имеют соответствующую цветовую гамму.

Всегда приятно и почетно, когда на белорусский рынок приходит компания с мировым именем. Для большинства «Бел Хуавэй Технолоджис» более известна на потребительском уровне. Однако уважающий себя мировой бренд считает своим долгом подключаться к концептуальным национальным проектам, среди которых образование занимает одну из определяющих позиций. Центр «БГУИР – Huawei» соответствует самым передовым стратегиям компьютерного обеспечения.

Компания Huawei внедрила технологию FusionCloud Desktop примерно в 400 компаниях из 42 стран мира, которая упростила и оптимизировала рабочие и образовательные процессы для более чем 250 тысяч человек. Данная разработка избавляет организации от множества проблем, которые, к сожалению, присущи стандартным сетевым инфраструктурам.

Huawei не только создала условия для установки программного обеспечения и оборудования в вузе, но и адаптировала их под учебный процесс. Так, специальное программное обеспечение инсталлировано на виртуальные машины инженерно-образовательного центра «БГУИР – Huawei», запущенные на серверах. Подключение к машинам осуществляется с любого компьютера, планшета или смартфона с клиентом для подключения к Huawei FusionCloud Desktop. Основная особенность центра в том, что решение FusionCloud Desktop – облачное. Охватывает оно не только конечные устройства (в данном случае это персональные компьютеры, ноутбуки, тонкие клиенты и мобильные гаджеты), но и программное и аппаратное обеспечение, а также элементы безопасности. Данные подвергаются надежному шифрованию, а пользователи получают доступ к ней лишь после аутентификации.

Отметим, что центр, лаконично названный «БГУИР – Huawei», – лишь часть сотрудничества одного из ведущих белорусских вузов и известного производителя, которые планируют расширить взаимодействие. С. Мигалевич, рассуждая о настоящем и будущем центра, особо выделяет следующие моменты: на данный момент система поддерживает 20 виртуальных рабочих столов (16 стационарных и 4 Wi-Fi), и это количество может быть оперативно увеличено; максимальный уровень защиты информации происходит уже на уровне серверов; более 800 преподавателей университета получат комплект программного обеспечения для обучения студентов; преимущество лицензионного обеспечения состоит в бесплатном обслуживании и ремонте со стороны компании Huawei.

Абитуриентам, желающим стать студентами БГУИР, предоставляется уникальная возможность реализовать свои способности в новом виртуальном классе.

Управление дистанционных
образовательных услуг НИО



«Бібліяноч-2017»



Штогод у красавіку праходзіць сацыяльна-культурная акцыя «Бібліяноч», якая мае на мэце папулярызацыю чытання, развіццё бібліятэчнай, музейнай і кніжнай справы, пошук новых фарматаў культурнага адпачынку гараджан. Яна прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка. Ідэя акцыі зарадзілася ў маі 2011 года, калі ў фестывалі «Ноч музеяў» прыняла ўдзел Маскоўская бібліятэка-чытальня імя І. С. Тургенева. Першая ж «Бібліяноч» прайшла ў 2012 годзе. Зараз гэта кампанія па прапагандзе чытання набыла міжнародны маштаб.

Сёлета «Бібліяноч» пройдзе 21 красавіка. У гэтую пятніцу бібліятэкі, літаратурныя музеі, кніжныя магазіны і іншыя арт-пляцоўкі пашыраюць час і фармат сваёй працы, запрашаючы наведвальнікаў цікава і карысна правесці час у прасторы кніг. У Беларусі сем бібліятэк прапануюць сем незвычайных тэм і каля паўтараста найцікавейшых падзей.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на «Нефармальны ракурс»: гэта travel-экскурсіі «Будзь з намі!» ды «Book-вандроўкі», а таксама 16 тэматычных пляцовак з насычанай праграмай на любы ўзрост і густ. Так, напрыклад, на пляцоўцы «Свет дзяцінства» маленькіх чытачоў чакае пераўвасабленне з дапамогай аквагрыму, лялечны спектакль, шоу мыльных бурбалак, тэатр «Кропка», роставыя лялькі і васковыя героі мультфільмаў. А на «Начной панараме» можна будзе паслухаць лекцыю астранома аб Сусвеце, лірыку беларускіх аўтараў, атрымаць жартоўны астрапрагноз ад пазітыўнага астролага і асалоду ад жывой музыкі.

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі ладзіць «Ноч адкрыццяў». У праграме лекцыі, варкшопы і інтэлектуальныя гульні ад праектаў «Навука па-за сябе» і «Папулярная навука па-беларуску», навукова-папулярныя лабараторыі, у ходзе якіх можна будзе не толькі даведацца пра вялікіх вучоных і іх адкрыцці, але і адчуць сябе ў ролі даследчыкаў, па-новаму паглядзець на акаляючы свет. Таксама можна будзе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя, у час уздыму навукі і культурнага жыцця краіны, а ў межах праекта «Спеўны сход» у незвычайным фармаце ўспомніць песенную класіку знакамітых «Песняроў».

Тэма «Бібліяночы» ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ – «Стылягі! Ноч! Бібліятэка...». Адпаведны настрой тут будуць ствараць у літаратурна-музычным салоне «Кактэйль-Хол на Кальварыйскай» і танцпляцоўцы «Стыльны аранжавы гальштук», салоне прыгажосці «Каляровы настрой» і Рэтра-Фота-Атэлье, GAME-ZONE і падчас танцавальнага флэш-мобу.

Навуковая бібліятэка БНТУ абрала тэму «Коміксы і фантастыка» і прапануе аматарам гэтых жанраў лекцыйную і кніжную зоны, зоны малявання і гульняў. Гасцямі «Бібліяночы» будуць вядомыя пісьменнікі Людміла Рублеўская, Сяргей Слюсарэнка, Вольга Грамыка і інш. Тут можна будзе прайсці інтэлектуальныя выпрабаванні, стварыць свой міні-комікс або распрацаваць дызайн уласных супергерояў.

У Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэцы адбудзецца «Mirus Medica». Наведвальнікаў чакаюць «Выбух мозгу», «Лекторыум», «Квэсторыум», «Лабірынт», «Меламаній», «Знахаркін закуток» і іншыя пляцоўкі, захапляльныя падарожжы ў часе і прасторы, дзівосная медыцына, цікавыя людзі і чароўная музыка.

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы сярод «Агнёў вялікага горада» будуць паэтычна-музычная імпрэза «Абрысы», квэст «Скарбніца пакаленняў», «Літаратурнае прадмесце», «Творчы вечар разам з Шапакляк», уручэнне антыгламурнай літаратурнай прэміі «Блакітны свін», кулінарны майстар-клас, сеанс ў рэтра-кінатэатры і інш.

Бібліятэка філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта запрашае на тэму «Блізкія людзі». Наведвальнікаў чакаюць студэнцкі канцэрт «Как здорово, что вместе мы сегодня собрались!», прэзентацыі новых кніг, трансфармуючая гульня «Падарожжа ва ўнутраную прастору», майстар-класы ды вясёлыя гульні.

Уваход на ўсе мерапрыемствы «Бібліяночы» вольны.

 

НІА



«Калядная зорка» азарае цуд новых талентаў



Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі» пры падтрымцы прадзюсерскага цэнтра «Агні вялікага горада», прадзюсерскага цэнтра «Зоркі Вясёлкі», творчай акадэміі «TALENT» і часопіса «Вясёлка» 12–14 студзеня 2016 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзіць фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка – 2016».

Мэтай фестывалю з’яўляюцца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, фарміраванне музычнай і сцэнічнай культуры, развіццё творчай індывідуальнасці навучэнцаў.

Фестываль-конкурс праводзіцца ў намінацыях:

  • «Інструментальнае выкананне»;
  • «Вакал» (ансамблі, малыя формы і салісты);
  • «Хор» (акадэмічны, народны);
  • «Танец» (ансамблі, малыя формы і салісты);
  • «Тэатр і літаратурная творчасць»;
  • «Цыркавое мастацтва»;
  • «Свет мастацкай творчасці і дызайну» (графіка, мастацкая фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);
  • «Свет моды».

Удзел у фестывалі-конкурсе могуць прыняць навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, а таксама калектывы з іншых краін свету. Узрост удзельнікаў – ад 4 да 25 гадоў.

У межах конкурсу 14 студзеня 2016 года пройдзе бясплатны майстар-клас па эстрадным вакале і мастацкай творчасці. Уваход для гледачоў бясплатны пры ўмове наяўнасці дабрачынных падарункаў для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната (канцтавары, сродкі гігіены).

Частка сродкаў, сабраных з фестывальнага збору, будзе перададзена дабрачынным сертыфікатам ў Сенненскую школу-інтэрнат.

З падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на сайтах «Вясёлка» і «Зоркі Вясёлкі».

НІА
па матэрыялах сайта «Вясёлка»



Конкурс творчых работ «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»



Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з нагоды 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзя верша народнага паэта Беларусі «Савось-распуснік» і 90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця» ладзіць творчы конкурс «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…». Мерапрыемства накіравана на выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыю творчасці Якуба Коласа і дзейнасці музея, выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца з 21 лістапада па 31 снежня 2016 года. Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Творчыя работы на конкурс прымаюцца па дзвюх намінацыях – літаратурны конкурс і конкурс выяўленчага мастацтва.

Тэматыка літаратурнага конкурсу:

«Крыніца натхнення» – апавяданні «Казкі жыцця » Якуба Коласа;

«Чыя праўда?» – філасофскі аспект «Казак жыцця» Якуба Коласа;

«Ну, такі каток харошы, як драпянка за тры грошы!» – мой хатні гадаванец;

«І каб кожны пачуў тваё слова» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

 

Тэматыка конкурсу выяўленчага мастацтва (малюнкаў, паштовак, пано, калажу, вырабаў hand-made):

«Вось што, дзеткі, мае краскі» – 90 гадоў вершу «Савось-распуснік»;

«Казкі жыцця» Якуба Коласа ў выяўленчым мастацтве;

«Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа.

 

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да творчых работ можна пазнаёміцца на сайце Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 

НІА



Республиканский семинар «Создание дидактических материалов по иностранному языку с использованием информационно-коммуникационных технологий»



С 20 по 22 апреля 2016 года  в Национальном институте образования пройдет республиканский семинар «Создание дидактических материалов по иностранному языку с использованием информационно-коммуникационных технологий».

К участию приглашаются учителя иностранных языков учреждений  общего среднего и специального образования.

Программой семинара предусмотрены следующие вопросы для обсуждения:

  • Информационно-коммуникационные технологии на уроках иностранного языка как средство активизации познавательной деятельности школьников.
  • Облачные технологии. Технология Web 2.0.
  • Сервисы для организации взаимодействия между участниками образовательного процесса в сети Интернет.
  • Интернет-сервисы для создания интерактивных упражнений и методических материалов.
  • Визуализация информации средствами Web 2.0.

По итогам семинара участникам выдаются сертификаты.

Для участия в семинаре необходимо до 19 апреля 2016 года выслать заявку по приведенной в информационном письме форме на электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Более подробная информация о семинаре – в информационном письме.

НИО