Новости образования


Нескучная «НочьСНАукой»



22 апреля 2016 года с 19:00 до 23:00 в Центральной научной библиотеке НАН Беларуси в рамках городской акции «Библионочь‑2016» пройдет ряд научно-популярных мероприятий под общим названием «Ночь с наукой: человек и его мир».

Гости библиотеки получат возможность посетить лекцию о генетике человека и узнать об удивительных возможностях диагностики в настоящем и будущем, смогут постичь науку эффективного общения и развить эмоциональный интеллект на мастер-классах от ведущих специалистов в сфере медиации и психологии, принять участие в научно-популярных воркшопах, проверить свои знания в увлекательной викторине, запечатлеть себя и друзей в креативной «научной фотозоне» от проекта «Фонкартон». Библиофилы смогут увидеть уникальные издания из фондов отдела редких книг и рукописей и ознакомиться с новинками научно-популярной литературы от самых известных авторов современности.

Прекрасным дополнением к названным мероприятиям станут оригинальные музыкальные номера от ансамблей «Святки» и «Ариранг», а также потрясающее футуристическое неоновое шоу от театра «Элементаль».

НИО



Пераможцы ІІІ этапа адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»



З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2016 года на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала праходзіў III этап «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляўся ў рамках правядзення Года культуры. Удзельнікі конкурсу маглі прадставіць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». 

Трэці этап марафону – «КультурныЯ гісторыі» – быў прысвечаны знаёмству з самабытнай асобай ці творчым калектывам з пэўнага рэгіёна Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел творчыя работы розных жанраў:

 

Пераможцамі III этапу «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» сталі:

у намінацыі «КультСлоў»:

Гірына Ангеліна Сяргееўна, вучаніца 10 класа ДУА «Семукацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Магілёўскага раёна – аўтар сачынення «Чудеса белорусских мастеров»;

Лунькова Вольга Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва» – аўтар успамінаў «Імгненне ў вечнасці сплыло… Па справах – доўгае жыццё…»;

Макаранка Наталля Мікалаеўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Хоцімска» – аўтар замалёўкі «Прайшла дарогамі вайны»;

Міхновіч Наталля Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы» – аўтар фотаальбома «Мікалай Крукоўскі. Жыццё, напоўненае творчасцю…»;

 

у намінацыі «КультВобраз»:

Дзедушкова Алена Генадзьеўна, настаўнік абслугоўваючай працы УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны» – аўтар работы «Францыск Скарына»;

Марцінкевіч Аляксандра Генадзьеўна, вучаніца 10 «Е» класа ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава» – аўтар работы «Sermo datur cunctis, animi sapientia paucis. Дар мовы дадзены ўсім, мудрасць душы – нямногім»;

Палунчанка Таццяна Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў, Пракаповіч Багдан Юр’евіч, вучань 3 «З» класа, Пракаповіч Таццяна Уладзіміраўна, яго маці, Кір’янаў Мікіта Уладзіміравіч, вучань 3 «З» класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» – аўтары работы «Вобраз Маці»;

 

у намінацыі «КультІмгненне»:

Мірановіч Анастасія Вітальеўна, вучаніца 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» – аўтар відэароліка «Ірына Мандрык – талент палескае зямлі»;

Караленя Жанна Сямёнаўна, дырэктар Дараганаўскага школьнага краязнаўчага музея ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна – аўтар экскурсіі «Падарожжа ў краіну Лізурыю»;

Сляпцова Паліна Сяргееўна, Шалепіна Анастасія Сяргееўна, Святліцкая Паліна Андрэеўна, вучаніцы 9 «В» класа УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны» – аўтары відэароліка «Народу, даўшаму такога сына…».

 

Пра час і месца правядзення ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў ІІІ этапа «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» будзе паведамлена дадаткова. Аргкамітэт дашле пераможцам персанальныя запрашэнні па электроннай пошце на адрас, указаны ў заяўцы.

Усе ўдзельнікі ІІІ этапа атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Віншуем пераможцаў трэцяга этапа марафону і жадаем далейшага творчага плёну.

 

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна, Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА



XI Международный фестиваль «Молодежь – за Союзное государство!»



14 сентября 2016 года в Ростовской области (Российская Федерация) стартовал XI Международный фестиваль «Молодежь – за Союзное государство!». Организаторами проекта являются Комитет по молодежной политике Ростовской области, Парламентское Собрание Союза Беларуси и России, Постоянный Комитет Союзного государства.

Цель форума – вовлечь подрастающее поколение Беларуси и России в активную общественную жизнь Союзного государства, создать общее культурное пространство и укрепить славянское единство, дружбу и взаимопонимание молодежи двух стран.

В этом году в мероприятии принимают участие более 10 тысяч молодых конкурсантов, зрителей, организаторов, представителей волонтерских и студенческих отрядов.

Торжественное открытие XI Международного фестиваля «Молодежь – за Союзное государство!» пройдет 15 сентября в Ростовском академическом театре драмы им. М. Горького. 16 сентября участники выступят с концертной программой в Таганроге и Шахтах. 18 сентября в Центральный городском парке им. А. М. Горького Ростова они покажут праздничное шоу «С любовью к городу».

Главное мероприятие фестиваля – конкурс исполнителей молодежной песни. Оценивать участников будет жюри, в состав которого войдут популярные артисты Беларуси и России. Победители будут объявлены 19 сентября на заключительном гала-концерте. Они получат дипломы и призы Парламентского Собрания Союза Беларуси и России. Кроме того, будут вручены два специальных приза в номинациях «Лучший исполнитель от Республики Беларусь» и «Лучший исполнитель от Российской Федерации».

Победителем прошлогоднего конкурса «Молодежь – за Союзное государство!» стал белорус Егор Шаранков.

 

НИО



Неделя матери в Республике Беларусь



С 10 по 16 октября 2016 года в Беларуси проходит Неделя матери. В проведении праздничных мероприятий принимают участие министерства культуры, информации, образования, здравоохранения, внутренних дел и обороны, облисполкомы и Мингорисполком, а также общественное объединение «Белорусский союз женщин».

Неделя матери нацелена на поддержание традиции бережного отношения к женщине, укрепление семейных ценностей и повышение престижа здоровой гармоничной семьи, ответственного родительства. Проводимые мероприятия призваны объединить усилия общества для повышения престижа материнства, особо отметить значение в нашей жизни главного человека – мамы – и выразить признательность женщинам-матерям за их благородный труд.

Традиционные торжественные приемы, церемонии награждения орденом Матери пройдут в городских, областных и районных исполнительных комитетах. Запланированы праздничные концерты, вечера отдыха, выставка-форум «Материнство и детство», акция «Дорогое слово „мама“».

В учреждениях образования Беларуси состоятся утренники, выставки детского творчества, в учреждениях культуры – тематические литературно-музыкальные вечера, концерты, книжные выставки, в кинотеатрах – тематические кинолектории, показы социальных роликов, тематических документальных, художественных и анимационных фильмов. В стране развернутся массовые семейные мероприятия, спартакиады, спортивные соревнования.

Планируется подведение итогов и награждение победителей республиканского творческого конкурса среди СМИ «Крепкая семья – крепкая держава». Будут объявлены результаты интернет-конкурса рисунков «Мамина улыбка» и Республиканского конкурса сочинений студентов «Гимн матери».

Чествование женщин-матерей пройдет во всех трудовых коллективах республики.

Подробнее с Планом мероприятий по проведению в Республике Беларусь Недели матери в 2016 году можно ознакомиться здесь.

 

НИО



Да 95-гадовага юбілею Івана Шамякіна



Адной з найбольш яркіх постацей у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя з’яўляецца Іван Пятровіч Шамякін. За больш чым паўстагоддзе плённай працы з-пад пяра пісьменніка выйшлі ў свет шматлікія апавяданні, аповесці і раманы, у якіх па-мастацку даследуюцца ўзаемаадносіны асобы і грамадства, чалавека і сучаснасці.

Творца заўсёды трымаў руку на пульсе часу, хутка рэагуючы на найбольш важныя праблемы бягучага моманту. Мо таму чытачы з такой нецярплівасцю і чакалі выхаду яго кожнай новай кнігі, бо ведалі, што атрымаюць высокамастацкае асэнсаванне свайго штодзённага жыцця, надзённых маральных і сацыяльных пытанняў. Вострае адчуванне «болевых кропак» у жыцці грамадства, лёгкая белетрыстычная манера пісьма, уменне будаваць інтрыгуючы сюжэт, ствараць яркія вобразы-тыпы, быць простым і даступным у падачы складаных мастацкіх ідэй – гэтыя асаблівасці творчасці Івана Шамякіна прынеслі яму славу «жывога класіка».

Іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і лесніка. Затым была Макаўская сямігодка, вучоба ў Гомельскім будаўнічым тэхнікуме. У час Вялікай Айчыннай вайны будучы пісьменнік з’яўляўся камандзірам гарматы і камсоргам дывізіёна, яго франтавыя шляхі прайшлі ад Мурманска праз Польшчу і да Одэра. Пасля заканчэння вайны Іван Пятровіч настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна, вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Закончыў таксама і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. З канца 1940-х гадоў Шамякін пачынае займацца літаратурнай і грамадскай дзейнасцю. Працуе ў розны час галоўным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, альманаха «Советская отчизна», выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», займае розныя пасады ў праўленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, з’яўляецца Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР, выбіраецца акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Першы поспех да Шамякіна-пісьменніка прыйшоў у 1945 годзе, калі ў часопісе «Полымя» была надрукавана аповесць «Помста». А ўсеагульнае прызнанне прынёс раман «Глыбокая плынь» (1946–1949), у якім маштабна распавядалася пра партызанскую барацьбу на акупіраванай тэрыторыі. І кожны наступны эпічны твор майстра слова станавіўся прыкметнай з’явай літаратурнага жыцця і з удзячнасцю вітаўся чытачамі: пенталогія «Трывожнае шчасце», раманы «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Злая зорка», аповесці «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», «Сатанінскі тур», «Палеская мадонна», «Без пакаяння», «Крывінка», «Зона павышанай радыяцыі», «Пошукі прытулку», «Слаўся, Марыя!» і іншыя.

Плён творчай працы Івана Пятровіча Шамякіна высока ацэнены шматлікімі ўзнагародамі: званнем «Народны пісьменнік Беларусі», Дзяржаўнай прэміяй БССР і двойчы Дзяржаўнай прэміяй БССР, Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы, некалькімі ордэнамі і медалямі. І бяззменнай любоўю чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Іван Пятровіч Шамякін пакінуў наш свет 14 кастрычніка 2004 года. Але з намі засталіся яго кнігі і яго героі. І яго мудрыя думкі-запаветы, напрыклад, такія, як гэтыя словы: «Не ржавее і не паддаецца пазалоце толькі адно пачуццё – Любоў: да зямлі, якую называеш Радзімай, да народа, якому служыш, і да дзяцей, якіх нарадзіў».

НІА