Новости образования


ІІ Міжнародная летняя школа беларусістыкі



З 30 чэрвеня па 15 ліпеня 2016 года ў Мінску працуе ІІ Міжнародная летняя школа беларусістыкі, арганізатарамі якой з’яўляюцца кафедра маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гэты адукацыйны праект разлічаны на студэнтаў, магістрантаў, супрацоўнікаў навучальных і навуковых устаноў, перакладчыкаў і іншых асоб, якія хочуць удасканальвацца ў беларускай мове і беларусазнаўстве.

Адна з асноўных мэтаў школы – прэзентацыя эфектыўных стратэгій навучання, якія дазволяць удзельнікам самастойна працягваць вывучэнне беларускай мовы пасля завяршэння Летняй школы.

Праграма заняткаў прадугледжвае 48-гадзінны практычны курс беларускай мовы трох узроўняў:

Тэатэрычныя веды слухачы школы папоўняць падчас лекцый па актуальных праблемах беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гiсторыi Беларусi, этналогіі і лінгвакультуралогіі, індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі. Таксама адбудуцца круглыя сталы, майстар-класы, адукацыйныя экскурсіі, творчыя сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры і навукі.

Падрыхтавана для замежных гасцей і захапляльная культурная праграма. Можна будзе здзейсніць вандроўкі па памятных і маляўнічых кутках Мінска, убачыць на ўласныя вочы знакавыя ў гісторыі і культуры Беларусі мясціны: Мір, Навагрудак, Заслаўе, Крэва, Залессе і інш. Наведаюць удзельнікі школы Нацыянальную бібліятэку Беларусі, літаратурныя і мастацкія музеі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і тэатр аднаго акцёра «Зніч».

Навучанне ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, такім чынам, носіць міждысцыплінарны характар, бо ўключае чатыры кампаненты беларусазнаўства: мова, літаратура, гісторыя і культура, і накіравана на развіццё камунікатыўнай і культурнай кампетэнцый удзельнікаў.

У гэтым годзе навучэнцамі ІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі сталі каля 60 чалавек, якія прыехалі з розных краін свету: Аўстраліі, Канады, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Швейцарыі, Велікабрытаніі, Польшчы, Аўстрыі, Індыі, Украіны, Японіі, Венгрыі, Чэхіі, Германіі і Кітая. Ёсць сярод удзельнікаў і жыхары Беларусі.

 

 

НІА

паводле матэрыялаў сайта

http://nihe.bsu.by/index.php/ru/



Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання



Адна са знакавых для Беларусі дат 2017 года – 500 год з дня выдання Францыскам Скарынам «Псалтыра», які стаў першай усходнеславянскай друкаванай кнігай. З гэтай нагоды ў нашай краіне і за яе межамі плануюцца шматлікія святочныя ўрачыстасці і культурныя падзеі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 2 лютага адбылося пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сустаршынямі аргкамітэта з’яўляюцца Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Падчас сустрэчы быў абмеркаваны план святкавання юбілею беларускай кнігі. Ён налічвае каля 60 мерапрыемстваў, што пройдуць па ўсёй кріане і за яе межамі. Першае з іх – XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-ярмарка (8–12 лютага 2017 года). На ёй, у прыватнасці, адбудзецца прэзентацыя кніг, прысвечаных Францыску Скарыну, якія былі выдадзены беларускімі выдавецтвамі ў 2016 годзе. Так, будуць прадстаўлены тры тамы з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» – «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя», «Францыск Скарына. Чалавек свету» і «Францыск Скарына. Чалавек-легенда», а таксама факсімільныя выданні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара (праца над гэтым агульнанацыянальным праектам вядзецца з 2013 года).

Яркімі і змястоўнымі падзеямі святочных урачыстасцей стануць міжнародны кангрэс «500 год беларускага кнігадрукавання», які пройдзе ў Мінску ў верасні, і міжнародны выставачны праект «Францыск Скарына і яго эпоха», запланаваны на верасень – снежань. У ліку юбілейных падзей варта адзначыць і беларускі мастацка-адукацыйны праект «Спадчына Францыска Скарыны» пад эгідай ЮНЕСКА, міжнародны тэлевізійны праект «Скарына на мовах народаў свету».

Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе на высокім дзяржаўным узроўні і будзе накіравана як на асэнсаванне найбагацейшай спадчыны Францыска Скарыны, якая кансалідуе славянскія народы, так і на прэзентацыю Беларусі ў свеце.

 

НІА



Конкурс «Компьютер. Образование. Интернет» продолжается



19 мая 2016 года на базе Лидского районного центра творчества детей и молодежи продолжил свою работу ХІ Республиканский конкурс «Компьютер. Образование. Интернет». Состоялись стендовые защиты проектов в двух номинациях.

В номинации «Электронные образовательные ресурсы в базовом и среднем образовании»:

  • Суверенность. Четверть века: политико-правовой аспект. ЭОР по предметам «История Беларуси» и «Обществоведение». Авторы – Барановская Лариса Евгеньевна, Яговдик Светлана Константиновна, Будько Максим Николаевич, Вавренюк Андрей Викторович; ГУО «Лицей № 1 г. Гродно».
  • Химические реакции. Автор – Борис Ольга Николаевна; ГУО «Средняя школа № 40 г. Гродно».
  • Виртуальная лаборатория. Физика, 6 класс. Авторы – Борисенко Александр Александрович, Тишкевич Светлана Александровна; ГУО «Поселичская средняя школа» Хойникского района.
  • Электронное пособие «Основы экономики для начинающих». Авторы – Вебер Людмила Павловна, Емиловская Ирина Ивановна; ГУО «Средняя школа № 3 г. Мосты».
  • Учебно-развивающее пособие «Путешествие по истории Древнего Востока». Авторы – Власихина Елена Ивановна, Ковшер Наталья Геннадьевна; ГУО «Средняя школа № 2 г. Марьина Горка».
  • In vitro? Виртуальный кабинет химии. Автор – Вусик Владимир Анатольевич; ГУО «Беняконская средняя школа» Вороновского района.
  • DEUTSCH 5. Автор – Гуринович Вера Владимировна; ГУО «Средняя школа № 22 г. Гродно».
  • І кружыцца планета Куляшова. Авторы – Дмитриенко Елена Владимировна, Борисенко Иван Александрович, Руденко Ирина Леонидовна; ГУО «Средняя школа № 2 г. Калинковичи».
  • Портал дистанционного обучения «Виртуальная школа». Автор – Клюка Валерий Игоревич; ГУО «Средняя школа № 27 г. Гомеля».
  • «Народный историко-этнографический виртуальный музей» (m‑learning). Авторы – Кононова Татьяна Михайловна, Войтко Татьяна Вячеславовна; ГУО «Средняя школа № 5 г. Сморгони».
  • Пособие по истории Беларуси (вторая половина XVI – конец XVIII вв.). Авторы – Кравченко Ольга Викторовна, Кравченко Павел Юрьевич, Назарчук Андрей Викторович; ГУО «Средняя школа № 2 им. В. М. Колесникова г. Рогачева».
  • Интернет-платформа «Oscar» для работы с одаренными учащимися. Авторы – Логвинович Виктор Яковлевич, Логвинович Яков Яковлевич; ГУО «Средняя школа № 6 г. Кобрина».
  • Сцяжынкамі роднай мовы. Автор – Матюк Алла Романовна; ГУО «Вороновская средняя школа».
  • ЭСО к учебному пособию «Английский язык. 5 класс. Часть 1». Автор – Новаковская Наталья Леонидовна; ГУО «Средняя школа № 3 г. Волковыска».
  • Беларуская мова, 6: цікава, займальна. Авторы – Орел Марина Иосифовна, Прокопович Ирина Викторовна, Кучиц Наталия Чеславовна, Волох Елена Павловна, Македон Светлана Леонидовна; ГУО «Средняя школа № 2 им. Н. П. Массонова г. Свислочь».
  • Защитник Отечества. Авторы – Парманчук Виталий Валентинович, Копыцкий Валентин Владимирович, Хованский Александр Васильевич; ГУО «Средняя школа № 34 г. Гродно».
  • Электронный учебник языка разметки HTML. Автор – Парфененко Александр Николаевич; ГУО «Зембинский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа» Борисовского района.
  • «Словы – радасць, словы – чары…»: экспрэс-курс па выразным чытанні. Автор – Полуйчик Ольга Геннадьевна; ГУО «Средняя школа № 38 г. Гродно».
  • Основы приготовления пищи. Трудовое обучение. 5–6 классы. Авторы – Полуйчик Ольга Геннадьевна, ГУО «Средняя школа № 38 г. Гродно»; Дикевич Татьяна Петровна, ГУО «Средняя школа № 3 им. В. М. Усова г. Гродно»; Маршалкевич Ирина Франтишковна, ГУО «Гимназия № 9 им. Ф. П. Кириченко г. Гродно».
  • Информатика, 6–11 классы. Электронный практикум. Автор – Пыников Олег Григорьевич; ГУО «Средняя школа № 2 г. Чаусы».
  • ЭСО «Орион» для создания и использования ПМК в учебном процессе. Автор – Родюшкин Александр Николаевич; ГУО «Средняя школа № 2 г. Новополоцка».
  • Мультимедийный проект «Школьный Эксперимент». Автор – Рубанов Александр Дмитриевич; ГУО «Плисская средняя школа им. В.А. Микулича».
  • Обучающая образовательная программа «Apprends le français avec nous!». Автор – Савостьяник Наталия Владимировна; ГУО «Гимназия № 2 г. Волковыска».
  • ЛІТАРАтУРА.BY. Автор – Силюк Нонна Владимировна; ГУО «Учебно-педагогический комплекс „Юратишковский ясли-сад – средняя школа“ Ивьевского района».
  • Андроид-приложение «Формула – основа физики». Автор – Танкевич Виталий Леонидович; ГУО «Березовская средняя школа № 3».
  • «Моўны куфэрачак». Падрыхтоўка да ЦТ па беларускай мове. Авторы – Беднякова Ирина Валентиновна, Назарчук Андрей Викторович; ГУО «Средняя школа № 6 г. Рогачёва».
  • Серебряный век русской литературы. Виртуальная мини-энциклопедия для учителей и учащихся средних школ. Автор – Терменёва Людмила Анатольевна; ГУО «Средняя школа № 23 г. Гродно».
  • В стране Русского Языка и Литературы. Автор – Улевич Анна Рышардовна; ГУО «Беняконская средняя школа» Вороновского района.
  • Английский язык для малышей. Автор – Чумила Евгений Валерьевич; ГУО «Средняя школа № 7 г. Гомеля».
  • Справочник по деревообработке. Автор – Швабович Геннадий Иванович; ГУО «Мурованоошмянковский учебно-педагогический комплекс ясли-сад – средняя школа» Ошмянского района.
  • Начальный курс химии. Автор – Шупилова Светлана Александровна; ГУО «Средняя школа № 40 г. Могилёва».
  • Learning English 5 with pleasure. Авторы – Якименко Оксана Владимировна, Якименко Иван Викторович; ГУО «Лошницкая гимназия» Борисовского района.
  • Интерактивное пособие по информатике «Основы анимации». Авторы – Пузиновская Светлана Григорьевна, Злобин Роман Юрьевич; ГУО «Средняя школа № 4 г. Дзержинска».

С видеороликами-презентациями проектов можно ознакомиться здесь.

В номинации «Электронные образовательные ресурсы в специальном образовании»:

  • «Социально-бытовая ориентировка. 8 класс» для первого отделения вспомогательной школы.Автор – Галай Юлия Алексеевна; ГУО «Средняя школа № 30 г. Минска».
  • Электронный модуль «Электромагнетизм». Авторы – Лебедкина Наталья Викторовна, Шавейко Алла Александровна; УО «Минский государственный колледж электроники».
  • Электронное пособие «Графический английский». Авторы – Марцуль Марина Александровна, Цыбиков Вадим Баирович; УО «Минский государственный колледж электроники».
  • Моё солнышко. Автор – Молчанова Инна Анатольевна; ГУО «Специальный ясли-сад № 469 г. Минска».
  • Электронное пособие «Литературное чтение. 8–10 классы». Автор – Оскирко Галина Александровна; ГУО «Вспомогательная школа № 1 г. Гродно».
  • ЭСО «Слышим. Различаем. Говорим» (Дифференциация шипящих звуков). Авторы – Селецкая Елена Михайловна, Турович Татьяна Николаевна; ГУО «Новогрудская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с тяжёлыми нарушениями речи».
  • Мы учимся и развиваемся. Автор – Хведынич Тереса Иосифовна; ГУО «Вороновская средняя школа».

С видеороликами-презентациями проектов можно ознакомиться здесь.

Участники и гости мероприятия имели возможность стать участниками мастер-классов по использованию информационно-коммуникационных технологий в образовательном процессе, а также мастер-классов ІТ-компаний – партнеров конкурса.

Итоги ХІ Республиканского конкурса «Компьютер. Образование. Интернет» будут подведены 20 мая 2016 года.

Фотоотчет мероприятия можно посмотреть здесь.

Управление дистанционных
образовательных услуг НИО



Анонс снежаньскага нумара навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова»



Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў снежаньскім нумары часопіса «Роднае слова»:

 

Падліпская Зоя. «У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай, нашых душ карані…»: Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў», прымеркаванага да Года культуры.

 

Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Сабуць Аліна. «Расці і ўшыр і ўглыб»: З набыткаў багдановічазнаўства.

Мышкавец Ірына. Максім Багдановіч – гімназіст. Новыя даты, імёны, факты: Па выніках навукова-пошукавай і даследчай дзейнасці Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Мышкавец Ірына. Багдановічы і Пешкавы – штрыхі да сямейнага партрэта: Па матэрыялах фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Трус Мікола. Максім Багдановіч і прэрафаэліты: Тыпалогія творчасці, змена ракурсаў асэнсавання нацыянальнай класікі.

Падстаўленка Віталь. «Дивные сказки сказываючи…»: Жанр літаратурнай казкі ў творчасці Максіма Багдановіча.

Трус Мікола. Міжнародная акцыя «Чытаем Багдановіча разам!».

Трус Мікола. Французскі акцэнт беларускай класікі: Паэзія Максіма Багдановіча ў перакладах Ніны Дзябольскай.

Трус Мікола. «Я не самотны…»: Месца спачыну Марціна Кухты: дзве спробы пошуку.

Сакалова Вольга. Мінскі тэкст: вопыт слоўнікавага апісання: «Беларуская хатка».

Хандрыка Святлана. Максім Багдановіч. «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»: Урок беларускай літаратуры (VIII клас).

Есіс Яўген. Максім Багдановіч. Верш «Слуцкія ткачыхі»: Урок беларускай літаратуры (VIII клас).

Лісай Марыя. Максім Багдановіч. Балада «Страцім-лебедзь»: Урок беларускай літаратуры (ІХ клас).

Пунжаль Станіслава. «І зорка гарыць, і не вяне вянок»: Літаратурная вечарына (V–ІХ класы).

Падстаўленка Віталь. Максім Багдановіч. «Маладыя гады. Маладыя жаданні»: Літаратурна-музычная кампазіцыя.

 

Літаратура і час

Вабішчэвіч Таццяна. Дзённік Аляксандра Няпрыцкага-Граноўскага як новая крыніца да жыццяпісу Сяргея Палуяна. Заканчэнне.

Аганоўская Таццяна. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнігі «Пастка на рыцара» Валерыя Гапеева.

 

Мовы рысы непаўторныя

Ермакова Алена. «І хапае для зор і для дум вышыні…»: Да юбілею Аляксандры Станкевіч.

Станкевіч Аляксандра. Камунікатыўны кантакт і яго роля ў павышэнні эфектыўнасці выступлення.

Абабурка Мікалай, Ячмянёва Ірына. Пра беларускі народ і яго мову.

Маршэўская Валянціна. Асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў дакладных навук.

Нямковіч Ніна. Слова-дзеянне ў тэкстах Ядвігіна Ш.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Лінгвааповеды. ­Працяг.

 

Методыка і вопыт

Старасценка Таццяна. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове: Просты сказ.

Пшанічная Ларыса. «Збяры Беларусь у сваім сэрцы…»: Тэставыя заданні: Наша сталіца.

 

Нацыянальная і сусветная культура

Бузук Расціслаў. Тэатр і глядач: Да пытання фарміравання глядацкай культуры.

 

Паэтычная старонка. Багдановіч М. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…» (у пер. на араб. Э. Ф. Закарыя, кіт. Ю. Вэя, харв. С. Кадзіча, азерб. С. Мірзаевай, славац. Л. Рэгака, літ. Э. Ігнатавічуса, калм. Э. Эльдышава, рус. А. Бараховіча; на франц. Н. Дзябольскай); Зіянне месяца, Жоржу Куртэліну; «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»; «Больш за ўсё на свеце жадаю я…»; Перад паводкай, Маладыя гады, маладыя жаданні; С. Е. Палуяну, «Учора шчасце толькі глянула нясмела…», Мая душа, Просценькі вершык; «Халоднай ноччу…». Караткевіч У. Багдановічу. Броўка П. «Ісці да мэты – ўстаць да ўсходу…». Янішчыц Я. Ялта – 1917. Маляўка М. Зямля, «Я хрысціўся ў храме Божым…».

 

Віншуем! Паэту Міколу Маляўку – 75.

 

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

 

Паказальнік матэрыялаў, змешчаных у часопісе за 2016 г.

 

Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 г.. Люты.

 

Крыжаванка. Да 125-годдзя Максіма Багдановіча.

 

НІА



Пособия для учащихся учреждений общего среднего образования